Завяшчанне (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 6

I ўсё жыццё яна, такая пяшчотная, далiкатная iсарамлiвая, пакутавала ад хамскiх здзекаў мужа - выхадня з шарачковых панкоў, - якi мог бы стаць маiм бацькам. Праз месяц пасля вяселля ён пачаў жыць з пакаёўкай. Апрача таго, ён не абмiнаў жонак i дачок сваiх фермераў, зрэшты, гэта не перашкодзiла яму мець дваiх дзяцей ад жонкi. Мацi маўчала, яна жыла, як мышка ў склепе, у нашым заўсёды шумным доме. Зняважаная, знядоленая, запалоханая мужам, яна трывожна пазiрала на гасцей яснымi трапяткiмi вачыма да смерцi зацкаванай iстоты. Аднак яна была прыгожая, вельмi прыгожая жанчына, але папялiстыя валасы яе рана пасiвелi ад вечнага страху.

Сярод шматлiкiх прыяцеляў пана дэ Курсiля, якiя часта гасцявалi ў замку, да нас прыходзiў былы кавалерыйскi афiцэр, удавец, пан дэ Бурнэваль, чыё прозвiшча я нашу. Гэта быў высокi хударлявы мужчына з доўгiмi чорнымi вусамi, смелы, добры i рашучы, здатны на самы адчайны ўчынак. Я вельмi на яго падобны. Розумам i выхаваннем ён стаяў вышэй за сваё асяроддзе. Яго прабабка сябравала з Ж.-Ж. Русо, i здавалася, што яму нешта перадалося ад вальнадумства продкаў. Ён ведаў на памяць "Грамадскi дагавор", "Новую Элаiзу" i iншыя фiласофскiя творы, што падрыхтавалi глебу да непазбежнага перавароту ў нашых састарэлых звычаях, забабонах, у нашых спарахнелых законах i iдыёцкай маралi.

Здаецца, яны закахалiся, але так хавалi свае пачуццi, што нiхто нi пра што не здагадваўся.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]