Жабрак (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 7

---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Жабрак (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Жабрак

Пераклад: Нiна Мацяш

Ён ведаў i лепшыя днi, хоць быў жабраком i калекам.

Яму было пятнаццаць гадоў, калi на гасцiнцы ў Варвiлi яму раструшчыла ногi брычка. З таго часу ён i пайшоў у старцы, бадзяўся па дарогах i сядзiбах фермераў, чыкiльгаючы на мылiцах, ад якiх плечы ў яго ўзнiмалiся ажно да вушэй. Галава яго здавалася ўтуленай памiж iмi, як памiж дзвюма гарамi.

Падкiдыш, - кюрэ з Бiет знайшоў яго ў рове напярэдаднi Дня ўсiх святых i ахрысцiў таму Нiкаля Тусэнам, - сiрата, якому з жалю давалi есцi, але анiчому не вучылi, потым калека - ён трапiў брычцы пад колы, выпiўшы некалькi чарак гарэлкi, якою дзеля смеху пачаставаў яго вясковы пекар, i з той пары бяздомны бадзяга, ён нiчога не ўмеў рабiць, адно выцягваў руку, каб узяць мiласцiну.

Некалi баранеса д'Авары дазволiла яму начаваць у будцы, поўнай саломы, каля птушнiка на ферме, якая стаяла пры замку; i ён ведаў, што ў тыя днi, калi ўжо надта пачне даймаць голад, яму заўсёды знойдзецца на кухнi кавалак хлеба i шклянка сiдру. Нярэдка яму перападала i некалькi медзякоў, якiя старая панi кiдала яму з высокага ганка цi праз акно з свае спальнi. Але яна даўно памерла.

Цяпер у вёсках яму нiчога не давалi: усе занадта прывыклi да яго; ён усiм ужо абрыд за тыя сорак гадоў, што сноўдаўся ад халупы да халупы, цягаючы на дзвюх дзеравячынах сваё знявечанае, акрытае лахманамi цела.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]