Жули Рамэн (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 9

---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Жулi Рамэн (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Жулi Рамэн

Пераклад: Сяргей Мурашка

Два гады таму, увесну, я вандраваў па беразе Мiжземнага мора. Цi ёсць што лепшае, як марыць, калi шпарка iдзеш па дарозе? Вам свецiць сонца, вас лашчыць вецер, а побач - горы i мора! I вы марыце! Колькi летуценняў, успамiнаў пра каханне, колькi прыгод згадвае вандроўная душа за дзве гадзiны дарогi! Ласкавы цёплы вецер напаўняе вас няяснымi радаснымi надзеямi, вы п'яце iх разам з паветрам, i яны нараджаюць у вашай душы прагу шчасця, якая расце ад голаду, абуджанага дарогай. Iмклiвыя прыемныя думкi лётаюць i спяваюць, як птушкi.

Я iшоў па гэтым доўгiм шляху, якi вядзе ад Сан-Рафаэля да Iталii, падобны на велiчны i зменлiвы тэатральны дэкор, створаны быццам для таго, каб на яго фоне ставiць усе зямныя паэмы пра каханне. I мне думалася, што ў гэты край ад Канаў, дзе выхваляюцца багаццем, да Манака, дзе гуляюць, - людзi едуць толькi каб пафанабэрыцца i распусцiць грошы, каб пад гэтым прыгожым небам, сярод ружаў i памеранцаў пладзiць самыя брыдкiя заганы, дурныя намеры, ганебную пажадлiвасць i выказаць дух чалавечы такiм, якi ён ёсць - рабскi, цёмны, марны i хцiвы.

Раптам у глыбiнi адной з тых маляўнiчых заток, што хавалiся за кожным пагоркам, каля падгор'я, я заўважыў чатыры цi пяць вiлаў, якiя глядзелi вокнамi на мора. За iмi ў дзвюх дрымучых i, пэўна, непраходных лагчынах шумелi векавечныя ялiны.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]