Жули Рамэн (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 9
Хараство аднае хаткi спынiла мяне: белыдамок з карычневымi панелямi да самага даху апавiлi ружы.
А сад! Барвяны абрус кветак i траў стракацеў на зямлi ў гарэзным свядомым беспарадку. Газон таксама тануў у фарбах, абапал прыступак духмяна цвiлi кветкi, з вокнаў на сляпуча-белы фасад ападалi блакiтныя i бурштынавыя гронкi, а на тэрасе з каменнымi балясамi над уваходам раслi гiрлянды вялiкiх, пунсовых, як кроплi крывi, званочкаў.
Доўгая расквiтнелая аранжарэя за домам вяла ў бок падгор'я.
На дзвярах дробнымi залатымi лiтаркамi было выведзена: "Вiла Мiнулага".
Я спытаўся ў сябе, якi паэт, якая чараўнiца жылi ў iм, чыя натхнёная самотная душа натрапiла на гэты куток i пабудавала тут казачную хатку, якая нiбы расла ў аправе з кветак.
Крыху далей на дарозе працаваў каменячос. Я спытаўся ў яго, хто гаспадар гэтага чароўнага дыямента. Той адказаў:
- Панi Жулi Рамэн.
Жулi Рамэн! Калiсьцi ў дзяцiнстве я столькi чуў пра яе, вялiкую акторку, сапернiцу Рашэль.
Нiводную акторку так не любiлi, нiводную жанчыну так не кахалi! Колькi дуэляў i самагубстваў праз яе, колькi прыгод i скандалаў! Якi ж цяпер год спакуснiцы? Шасцiдзесяты, сямiдзесяты, семдзесят пяты? Жулi Рамэн! Тут, у доме! Жанчына, якую абагаўлялi самы вялiкi музыкант i самы славуты паэт нашай краiны! Я памятаю, калi мне было дванаццаць, у Францыi грымнулi чуткi пра яе ўцёкi на Сiцылiю з адным пасля шалёнага разрыву з другiм.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|