Жули Рамэн (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
4 из 9
Усе яны, здавалася, ведалi свой лёс.
Адусюль веяла мiнулым i даўнiной, усё нагадвала людзей, якiх больш няма.
Дзверы адчынiлiся, i ў пакой увайшла маленькая старэнькая жанчына. Валасы яе, зачасаныя на роўны радок, i нават бровы былi сiвыя, i яна нагадвала iмклiвую жвавенькую мышку.
Яна падала мне руку i сказала маладым, гучным i высокiм голасам:
- Дзякую, пане. Вельмi прыемна, што сённяшнiя мужчыны не забываюцца на колiшнiх жанчын. Сядайце.
Я расказаў, як мяне прывабiў яе дамок, як я даведаўся пра iмя гаспадынi i пасля ўсяго не змог адолець жадання пазванiць у дзверы.
Яна адказала:
- Мне больш за ўсё прыемна, пане, што вы - першы, хто вось так завiтаў сюды. Калi я ўбачыла вашу вiзiтку i прачытала дарагiя сэрцу словы, я задрыжала, нiбы да мяне завiтаў стары сябар, якi памёр гадоў дваццаць таму.
Я сама ўжо даўным-даўно мёртвая, пра мяне нiхто не думае i не згадае да таго дня, калi я пайду на скон; вось тады ўсе часопiсы цэлыя тры днi будуць гаварыць пра Жулi Рамэн. У iх будуць анекдоты, iнтымныя падрабязнасцi, згадкi i ўзнёслыя прамовы. А пасля - нi слова.
Яна змоўкла i, памаўчаўшы, сказала:
- Доўга чакаць не прыйдзецца. Некалькi месяцаў, колькi дзён, i ад гэтай, пакуль жывой старэнькай жанчыны застанецца адно маленькi шкiлет.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|