Жули Рамэн (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
6 из 9
Але якiя!
- А не думаецца вам, што звычайны, а не вялiкi чалавек мог бы гэтаксама i нават мацней кахаць вас? Ён бы ахвяраваў вам усё сваё жыццё, сэрца, думкi, увесь свой час i сваю сутнасць, а гэтыя ахвяравалi вам дзвюх страшных сапернiц, Музыку i Паэзiю?
Яна закрычала iмпэтным, маладым голасам, ад якога мацней забiлася сэрца:
- Не, пане, нiколi. Можа, такi чалавек i кахаў бы мацней, але не так, як яны. О! Яны так маглi спяваць песню кахання, як нiхто на свеце! Як п'янiлi мяне iх прызнаннi! Хiба знойдзецца на свеце чалавек, хто б здолеў музыкай i словам выказаць тое, што казалi яны? Цi варта кахаць, калi не можаш укласцi ў каханне ўсю музыку i паэзiю зямлi i неба? А яны, яны ведалi, як словамi i песняй зачараваць жанчыну! О! Можа, i было ў нашым каханнi больш уяўнага, чым сапраўднага, але мара ўзносiць у неба, праўда заўсёды пакiдае на зямлi. Хай сабе iншыя i кахалi б мяне мацней, усё роўна толькi праз iх я зразумела, пачула, палюбiла каханне!
I неспадзявана яна заплакала.
Яна плакала моўчкi, плачам адчаю.
Я зрабiў выгляд, што нiчога не заўважаю, i глядзеў у акно.
Праз некалькi хвiлiн яна зноў загаварыла:
- Разумееце, амаль ва ўсiх людзей душа старэе разам з целам. Я выключэнне. Майму бядачаму целу шэсцьдзесят дзевяць, а сэрцу - дваццаць. Вось чаму я жыву зусiм адна сярод кветак i ўспамiнаў...
Мы доўга сядзелi моўчкi. Яна супакоiлася i з усмешкай сказала:
- Вы будзеце смяяцца з мяне, калi я скажу... калi скажу, чым я занятая ў пагодныя вечары!.. Мне сорамна i шкада самой сябе.
Як я нi распытваў у яе, яна не хацела прызнацца, чым займаецца; тады я ўстаў i пачаў развiтвацца.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|