Жули Рамэн (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 8 из 9

I калi маленькi, няёмкi ў сваёй зялёнай лiўрэi слуга адсоўваў фатэль, яна цiха i таропка нешта шапнула яму на вуха. Ён адказаў:

- Добра, панi, хвiлiну.

Яна ўзяла мяне пад руку i павяла на веранду.

Аранжарэя сапраўды дзiвiла хараством. Высокая поўня раскруцiла пасярэдзiне срэбную сцежку - доўгi светлы прамень падаў на жоўты пясок памiж купак змрочных дрэў.

Дрэвы былi ўсыпаны кветкамi, i ў начы разлiваўся густы духмяны водар. У цёмнай зеленi вiравала безлiч светлякоў, агнiстых жучкоў, падобных на рассыпаную жменю зорак.

Я ўскрыкнуў:

- О! Якая аздоба для сцэны кахання!

- Праўда? Праўда? Зараз вы ўбачыце.

I яна пасадзiла мяне побач. Яна прашаптала:

- Вось чаму мне так шкада мiнулага. Вы, сённяшнiя мужчыны, зусiм не думаеце пра гэта. Вы бiржавiкi, гандляры i дзялкi. Вы нават развучылiся размаўляць з намi. Калi я кажу "з намi", я маю на ўвазе маладых. У наш час каханне часцей за ўсё пачынаецца з ганебнага разлiку выдаткаў на краўца. Калi вы лiчыце, што цана вышэйшая за жанчыну, вы знiкаеце, але згаджаецеся плацiць, калi жанчына вартая большай цаны. Нiшто сабе звычаi... нiшто сабе каханне!..

Яна ўзяла мяне за руку:

- Глядзiце...

Я быў збянтэжаны i зачараваны... Там, у канцы прысадаў, па месяцавай сцяжынцы, апавiўшыся, трымаючы адно аднаго за стан, паволi ступалi прыгожая дзяўчына i хлопец; яны то траплялi ў зыркiя кроплi святла, то зноў хавалiся ў цемры. Ён быў у белай сацiнавай вопратцы мiнулага стагоддзя i ў капелюшы са страўсавым пяром.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]