Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
2 из 28
А паколькi нашы органы не ўспрымаюць радыёактыўных выпрамяненняў, якiмi карысталiся назiральнiкi, то мы i не здагадвалiся, што нават у самыя патаемныя моманты нашага жыцця мы маглi апынуцца пад уважлiвым вокам нябеснага ўльтрамiкраскопа.
Цяпер кожны адукаваны чалавек можа пазнаёмiцца з гэтымi працамi ў Бiблiятэцы Таварыства планет. Яны цiкавыя самi па сабе, выклiкаюць пачуццё павагi i таму будуць асаблiва карысныя тым маладым людзям, якiя вырашылi прысвяцiць сябе вавуцы. Калi заўважаеш неверагодныя памылкi ў меркаваннях такiх разумных iстот, якiя да таго ж мелi выдатную даследчую тэхнiку, мiжволi задумваешся i над нашымi ўласнымi меркаваннямi i сам у сябе пытаешся: а цi не глядзiм мы на раслiны i жывёл так, як на нас глядзелi марсiяне?
Найбольшай увагi, як нам здаецца, варты А.Е.-17 - уранскi вучоны, якi ў 1959 годзе апублiкаваў "Жыццё людзей". Да мiжпланетнай вайны гэтая кнiга карысталася папулярнасцю як на Ўране, так i ў жыхароў Венеры i Марса. Яна даступная i нам, бо ўранцы - адзiныя iншапланетныя жахары, якiя, як i мы, адораны разуменнем жыцця, а таму iх слоўнiкавы запас досыць блiзкi да нашага. Да таго ж свае эксперыменты яны праводзiлi так, што iх вынiкi добра адчувалiся на Зямлi на працягу 6 месяцаў. Пра гэта можна прачытаць у нашых зямных газетах i хронiках таго часу. А цяпер мы паспрабуем:
1. Коратка апiсаць некаторыя факты, якiя мелi месца на нашай планеце ў 1954 годзе.
2. Паказаць, як вядомы вучоны А.Е.-17 расцанiў вынiкi сваiх эксперыментаў.
НЕЗВЫЧАЙНАЯ ВЯСНА
Пачынаючы з сакавiка 1954 года многiя назiральнiкi адзначалi, што iх здзiўляе стан атмасферы ў паўночным паўшар'i.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|