Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 22 из 28

Звычайна калi ён вяртаўся ў сваёй гняздо, там узнiкала вялiкае ўзбуджэнне. Iншыя iстоты пры гэтым прыкладалi да яго рукi, а часам нават губы. Разам з гэтым у некаторых выпадках, як нам падалося, вяртанне выклiкала злосць i незадаволенасць.

Такiм чынам, першыя эксперыменты паказалi, што бяскрылыя двухногiя маюць нейкi iнстынкт, дзякуючы якому яны пазнаюць свае мурашнiкi.

Потым мы вырашылi даведацца, цi iснуюць на Зямлi, як у нас на Ўране, такiя пачуццi, як каханне, мацярынская любоў i г.д. Такое меркаванне мне здавалася абсурдным, бо да гэтых чыстых пачуццяў уранцы прыйшлi толькi праз мiльёны гадоў цывiлiзацыi. Аднак абавязак даследчыка - працаваць над праблемай непрадузята i не загадваць вынiкаў, якiя могуць прынесцi эксперыменты.

Ноччу iстота-самец звычайна адпачывае каля сваёй самкi. Я папрасiў сваiх вучняў разрэзаць папалам гнёзды, каб аддзялiць самца ад самкi, безумоўна, стараючыся не паранiць нiводнага, а потым узяць i склеiць адну палову "А" з паловай "Б" i паглядзець, цi здагадаюцца яны пра якую-небудзь перамену. Пры гэтым мы iмкнулiся ствараць нармальныя ўмовы для эксперыментаў i таму падабралi падобныя гнёзды. Я раiў таксама сваiм вучням падабраць менавiта такiя гнёзды, дзе б колькасць дзяцей была аднолькавая, а памеры пакояў супадалi.

Нарэшце Е.Х.-33 радасна паказаў мне два гнязды, дзе было па чацвёра дзяцей. Адно гняздо было ў Хаатычным мурашнiку, другое - у Строгiм. Н.Х.-33 з дзiвоснай далiкатнасцю разрэзаў i перанёс паловы гнёздаў. Нiякiх сумненняў вынiкi не выклiкалi.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]