Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 23 из 28

У абодвух выпадках штучна падабраныя намi пары, прачнуўшыся, выявiлi толькi лёгкае здзiўленне. Гэта, мусiць, ад пералёту i прызямлення. Потым усе яны заставалiся на месцы, захоўваючы пры гэтым самыя звычайныя ўзаемаадносiны.

Факт амаль неверагодны: адразу ж абедзве самкi без нiякага жаху цi агiды пачыналi клапацiцца аб жытле i дзецях, вiдаць, не разумеючы, што ўсё гэта чужое.

Мы паўтарылi эксперымент многа разоў. У 93 выпадках са 100 паводзiны самак былi аднолькавыя. Самкi маюць устойлiвую прывычку да сваiх абавязкаў i зусiм не думаюць, дзеля каго яны iх выконваюць. Незалежна ад таго, з чыiмi дзецьмi iм даводзiцца апынуцца, яны клапоцяцца пра iх аднолькава старанна. Можна было дапусцiць, што гэтая блытанiна звязана з тым, што мы падбiралi вельмi ўжо падобныя гнёзды. Аднак паступова мы ўскладнялi эксперымент i бралi, напрыклад, адну палову ад беднага, другую - ад багатага гнязда. Вынiк быў той самы: чалавек не можа адрознiваць свайго жытла ад чужога.

Даказаўшы такiм чынам, што па ўзроўню сваiх пачуццяў зямлянiн стаiць вельмi нiзка ў параўнаннi з iншымi iстотамi, мы вырашылi заняцца яго iнтэлектуальнымi вартасцямi. Для гэтага мы змясцiлi некалькi iндывiдаў у прамянёвую клетку. Ежу паклалi так, што дастаць яе можна было, толькi зрабiўшы больш-менш складаныя рухi. Падбiраючы для эксперыменту зямлян, я нават дазволiў узяць менавiта тых, у якiх, на думку майго калегi Х.-38, былi прыкметы навуковага iнтэлекту. Дэталi гэтага эксперыменту можна знайсцi ў Дадатку "В".

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]