Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
24 из 28
Не пакiнуўшы месца сумненням, эксперымент даказаў, што жыццё чалавека настолькi абмежаванае ў часе, што ён iмгненна ўсё забывае i няздольны знаходзiць элементарныя спосабы вырашэння праблем, якiя хоць крышку адрознiваюцца ад тых, да якiх ён спрадвеку прывык.
Пасля другой серыi эксперыментаў мы так добра навучылiся ўлоўлiваць рухi гэтых iстот, што маглi, нават не ўмешваючыся, сачыць за iмi на працягу iх звычайнага жыцця. Некалькi зямных гадоў я з захапленнем назiраў жыццё аднаго мурашнiка.
Паходжанне зямных грамадстваў нам невядомае. Як i чаму гэтыя iстоты адмовiлiся ад волi i сталi рабамi мурашнiкаў? Мы пра гэта нiчога не ведаем. Можна дапусцiць, што, збегшыся ў мурашнiкi, яны атрымалi магчымасць супрацьстаяць iншай жывёле, а таксама i сiлам прыроды. Аднак плацяць за гэту магчымасць людзi страшэнна дорага. Нiхто так не пазбаўлены адпачынку i радасцi, як яны. У вялiкiх мурашнiках, у прыватнасцi ў Геаметрычным, актыўнае жыццё пачынаецца на досвiтку i захоплiвае нават частку ночы. Гэта яшчэ можна было б зразумець, калi б дзейнасць чалавека iшла яму на карысць. Але ж чалавек настолькi абмежаваны, настолькi ахоплены iнстынктамi, што працуе i выпрацоўвае намнога больш, чым яму трэба. Дзесяткi разоў я бачыў, як у крамах збiралася так многа тавараў, што людзi самi, здавалася, гэтым былi заклапочаныя. А мiж тым другая група, нi на што не зважаючы, усё вырабляла тыя самыя тавары.
Мы дрэнна разумеем падзел чалавецтва на касты.
|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|