Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
25 из 28
Усё ж удалося высветлiць, што адна група людзей апрацоўвае зямлю i амаль цалкам забяспечвае ўсiх ежай; другая група вырабляе адзенне або будуе гнёзды; а трэцяя група, здаецца, нiчога не робiць, апрача таго што хутка перамяшчаецца па планеце i есць. Чаму першыя дзве групы церпяць i згаджаюцца кармiць i апранаць трэцюю - гэтага мы не здолелi адгадаць.
Е.Х.-33 правёў велiзарную работу, iмкнучыся даказаць, што гэта цярпенне мае сексуальнае паходжанне. Ён устанавiў, што вечарамi, калi збiраюцца прадстаўнiкi трэцяй касты, да iх прыходзяць i працаўнiкi, каб паглядзець на паўраздетых жынчын. Такая тэорыя мне падаецца ўдалай, аднак абгрунтавана яна занадта слаба, каб да яе ставiцца сур'ёзна.
Я асабiста лiчу, што каставы падзел на Зямлi трэба тлумачыць у першую чаргу дзiўнай абмежаванасцю чалавека. Увогуле, я думаю, што было б велiзарнай памылкай тлумачыць дзеяннi людзей, карыстаючыся нашым уранскiм ладам мыслення. У сваiх дзеяннях чалавек не кiруецца свабодным розумам, а падпарадкоўваецца нейкаму фатальнаму неўсвядомленаму ўзбуджэнню. У чалавека няма выбару ў тым, што ён павiнен зрабiць (бедалага-чалавек нiбы слiзгаецца па раней вызначаным схiле, каб прыйсцi да мэты). Мне было добрай забаўкай назiраць асабiстае жыццё некаторых мужчын, для якiх любоўныя прыгоды сталi галоўным сэнсам жыцця. Я бачыў, як яны, iмкнучыся спакусiць жанчыну, бралi на сябе ўсе выдаткi пры будаўнiцтве дома. Не задавольваючыся гэтым, мужчына iшоў шукаць другую спадарожнiцу, якая таксама атрымлiвала жытло! За такое каханне мужчына вядзе бясконцую барацьбу, не зважаючы нi на што.
|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|