Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
26 из 28
Увесь час сутыкаючыся з цяжкасцямi, мужчына нiякiх разумных вывадаў не робiць i не кiдае сваiх авантур. I нават за дзесятым разам анi не разумнее.
Няздольнасць чалавека запамiнаць мiнулае, прадбачыць будучыню пацвярджаецца i шматлiкiмi войнамi, якiя ўзнiкаюць памiж людзьмi. У нас, уранцаў, неверагодная нават думка, што адна група ўранцаў можа атакаваць другую або кiдацца прадметамi, каб паранiць сапернiка цi атруцiць яго ядавiтымi газамi.
А мiж тым усё гэта адбываецца на Зямлi. На працягу некалькiх стагоддзяў я назiраў, як узнiкаюць сутычкi памiж велiзарнымi масамi людзей то ў адным, то ў другiм кутку планеты. Часам яны ваююць пад адкрытым небам, часам хаваюцца ў зямлi i iмкнуцца разбурыць варожыя акопы, абрынаючы на iх цяжкiя груды металу. А часам яны нават прыладжваюць прымiтыўныя крылы, каб кiдаць снарады зверху. Улiчыце пры гэтым, што абодва бакi робяць адно i тое. Гэта жахлiвае i смешнае вiдовiшча. Сцэны тут настолькi страшныя, што, калi б людзi валодалi хоць слабой памяццю, яны б не дапусцiлi iх паўтарэння на працягу многiх пакаленняў. Аднак за кароткi чалавечы век людзi два-тры разы ўвязваюцца ў гэтыя смяротныя бойкi.
Другi прыклад сляпога падпарадкавання зямлян iнстынктам мы бачым у тым, што яны часам будуюць свае мурашнiкi якраз у такiх месцах планеты, якiя небяспечныя для жыцця i асуджаны на пагiбель. Так, мы з увагай сачылi, як на адным перанаселеным востраве за 8 гадоў ад землетрасенняў тройчы разбуралiся ўсе дамы.
|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|