Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
27 из 28
Кожнаму разважлiваму назiральнiку ясна, што людзi павiнны былi б пакiнуць гэты востраў. Але дзе там! Як нiчога i не было, людзi заўзята бяруцца за працу i будуюць такiя самыя дамы з дрэва i жалеза. А на другi год яны зноў будуць разбураны.
"Але, - запярэчаць мне апаненты, - якi б абсурдны нi быў аб'ект дзейнасцi чалавека, бясспрэчна, што гэтая дзейнасць усё ж упарадкаваная, а гэта сведчыць аб iснаваннi на Зямлi нейкай кiраўнiчай сiлы, нейкага розуму".
Iзноў памылка! Паводзiны людзей пасля землетрасення нагадваюць рухi газавых малекул. Кожная малекула сама па сабе апiсвае даволi складаную траекторыю, аднак у сукупнасцi гэтыя малекулы робяць даволi простыя дзеяннi. Калi мы разбураем горад, мiльёны людзей пачынаюць сутыкацца памiж сабой, замiнаюць адзiн аднаму, дзейнiчаюць самым хаатычным чынам, - i ўсё ж такi праз нейкi час горад узнiмаецца зноў.
Вось такi гэты своеасаблiвы iнтэлект. Цяпер стала модным разглядаць яго як нейкi водблiск нашага ўранскага розуму. Аднак мода праходзiць, а факты застаюцца. I факты прыводзяць нас да старых расказаў аб уранскай душы i яе прывiлеяваным лёсе. I я быў бы рады, калi б мае эксперыменты памаглi разбiць падобныя дактрыны i паставiць зямлян на месца. Бо зямляне паводле свайго iнтэлекту знаходзяцца на ўзроўнi жывёлiн, хоць i безумоўна цiкавых для вывучэння. Людзi страшэнна наiўныя i непаслядоўныя ў сваiх дзеяннях. Усё гэта сведчыць аб тым, што неймаверная бездань ляжыць памiж уранскай душой i жывёльным iнстынктам.
СМЕРЦЬ А.Е.-17
На шчасце для самога А.Е.
|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|