Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
3 из 28
Хоць надвор'е было добрае, нечакана ў вельмi абмежаваных зонах пачыналi бушаваць навальнiцы. Капiтаны караблёў, а таксама пiлоты паведамлялi на Цэнтральную метэастанцыю, што час ад часу компасы давалi адхiленнi без усялякай на тое прычыны. У многiх месцах людзi бачылi, як па зямлi праходзiла нешта накшталт ценю ад вялiзнай хмары, мiж тым як неба заставалася ясным i нiякай хмары не было вiдаць. Газеты друкавалi iнтэрв'ю з вучонымi-метэаролагамi, якiя сцвярджалi, што гэтыя з'явы iмi прадугледжвалiся, што яны выклiканы плямамi на Сонцы i знiкнуць з надыходам перыяду прылiваў Месяца ў час раўнадзенства. Аднак гэты перыяд настаў i прынёс яшчэ больш дзiўныя праявы.
ЗДАРЭННЕ Ў ГАЙД-ПАРКУ
Трэцяя нядзеля красавiка 1954 года. Мноства людзей сабралася на алеi, што вядзе да Мармуровай аркi, каб паслухаць дакладчыкаў-энтузiястаў. Нечакана ўсе ўбачылi, як на iх навальваецца цень ад нейкай нябачнай перапоны, якая пагрозлiва ўстала мiж Зямлёй i Сонцам. Праз некалькi iмгненняў зямля на ўчастку 300 цi 400 ярдаў, ад агароджы да сярэдзiны парку, раптам паднялася, пападалi вырваныя з карэннем дрэвы, некаторых людзей засыпала, а тыя, што былi блiзка каля гэтага ўчастка, з жудасцю ўбачылi, як у зямлi ўтварылася яма, глыбiнёй не менш за 100 ярдаў, а з выкапанай зямлi стварыўся ўзгорак такой жа вышынi.
Назаўтра палiцэйскi дакладваў начальству: "Усё выглядала так, нiбы нейкi гiгант капануў у парку вялiзнай рыдлёўкай". I гэта было праўдападобна, бо адзiн бок ямы быў прамы i гладкi, мiж тым як са схiлу капца зямля асыпалася, адкрываючы знявечаных людзей.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|