Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
4 из 28
Засыпала больш як 300 чалавек. Ледзь выкарабкалiся наверх тыя, каму пашчасцiла апынуцца пад тонкiм пластом зямлi. Некаторыя з iх, раптоўна звар'яцеўшы, з жудаснымi крыкамi збягалi ўнiз па стромкiм адхоне свежага капца. А на яго вяршынi нечакана з'явiўся капiтан Уард - адзiн з прапаведнiкаў пратэстанцкай арганiзацыi "Армiя Выратавання" - i з незвычайнай разважлiвасцю пачаў крычаць, вытрасаючы пры гэтым пясок з валасоў i адзежы:
- Я папярэджваў аб гэтым, браццi! Вы верыце ў фальшывых багоў, i ўсявышнi разгневаўся на свой народ, i перст яго занесены над намi...
Гэтая невытлумачальная падзея так моцна нагадвала боскiя пакараннi, апiсаныя ў Бiблii, што многiя скептыкi з прысутных ад гэтага моманту паверылi ў бога i сталi шчырымi веруючымi на ўсё жыццё.
Здарэнне дало магчымасць ацанiць вартасцi лонданскiх палiцэйскiх. Трое з iх апынулiся сярод ахвяр. Неўзабаве прыбылi яшчэ 12 чалавек. Яны смела ўзялiся наводзiць парадак. Адразу ж выклiкалi конную гвардыю i пажарнiкаў. Суперiнтэндант палiцыi Кларквэл узначалiў сiлы дапамогi, i не прайшло i чатырох гадзiн, як парк меў свой звычайны выгляд. На жаль, загiнула 200 чалавек.
Вучоныя розна тлумачылi гэтае здарэнне. Калi не звяртацца да чагосьцi звышнатуральнага, то цiкавай магла стаць толькi гiпотэза пра землетрасенне, хоць i яна была малаверагодная, бо сейсмографы не зарэгiстравалi нiякiх штуршкоў. Людзi ўвогуле супакоiлiся, калi даведалiся, што гаворка iдзе пра землетрасенне з незвычайнай прыродай паходжання.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|