Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 6 из 28

Цудам нiхто не пацярпеў. Пакоi абслугi былi пустыя, бо якраз быў час абеду. Адна дзяўчына з трэцяга паверха адчула штуршок i ўбачыла, як яе ложак чымсьцi няроўна рассекла. Ёй не забалела, толькi здалося, нiбы яе ўдарыла слабым электрычным разрадам.

Усё гэта выклiкала нямала меркаванняў. Зноў загаварылi пра сейсм. Некаторыя газеты абвiнавачвалi архiтэктара i домаўладальнiка ў тым, што яны пабудавалi дом з нядобраякасных матэрыялаў. Ад парламента патрабавалi тлумачэння. Урад абяцаў прыняць меры, каб такiя здарэннi больш не паўтаралiся, адначасова паставiўшы пытанне аб даверы. Ён быў пацверджаны галасаваннем.

ПАДАРОЖНIКI

Як i пасля выпадку ў Гайд-парку, за падзеямi на авеню Вiктора Гюго адбылося нямала вельмi падобных здарэнняў. Пра iх мы не будзем расказваць, аднак, як нам сёння здаецца, разумны назiральны чалавек павiнен быў дапусцiць ва ўсiм гэтым нейкую замаскiраваную дзейнасць з пэўнай мэтай. Невядомая нябачная сiла парассякала вялiкiя i малыя дамы ў многiх краiнах. То ў Масачусетсе (ЗША), то ў Данii, то ў Гiшпанii гэтая сiла падымала ў паветра, а потым кiдала ўнiз сялянскiя хаты, разбiваючы iх разам з жыхарамi. У Нью-Йорку на Мэдысан авеню папалам рассекла будынак. Чалавек 50 загiнула ў вынiку гэтых здарэнняў, але паколькi ўсё гэта адбывалася ў розных краiнах i кожны асобны выпадак меў усяго некалькi ахвяр, пра гэта старалiся шмат не гаварыць, тым болей што нiхто нiчога не мог разумна растлумачыць.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]