Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 7 из 28



Аднак новыя прыгоды ў маi - чэрвенi 1954 года незвычайна ўсхвалявалi ўсю планету. Першай ахвярай стала маладая мурынка з Хартфарда (Канектыкут, ЗША).

Паштальён - адзiны сведка гэтага здарэння - расказваў, што мурынка якраз выходзiла з дома сваiх гаспадароў, калi яе раптам падхапiла i пачало падымаць угору. Са страшэнным крыкам яна ўзляцела на метраў 100, а потым разбiлася аб зямлю. Паштальён сцвярджаў, што не бачыў над ёй нiякiх паветраных апаратаў.

Другiм "паветраплавальнiкам" стаў адзiн таможнiк з Кале (Францыя). Людзi бачылi, як яго таксама вертыкальна падняло ў паветра i хутка панесла цераз пралiў да ангельскага берага. Праз некалькi хвiлiн яго звайшлi на ўзбярэжжы каля Дуўра (Англiя). Таможнiк быў мёртвы, хоць i не меў бачных раненняў. Здавалася, што ён быў асцярожна апушчаны на зямлю. Ён пасiнеў, нiбы вiсельнiк.

Пасля гэтага пачаўся так званы перыяд удалых падарожжаў. Першым чалавекам, якi закончыў сваё "падарожжа" жывы, быў стары жабрак. Нябачная рука схапiла яго ў той момант, калi ён прасiў мiласцiну на цвiнтары сабора Парыжскай Багамацi. Праз 10 хвiлiн ён апусцiўся акурат пад ногi аслупянеламу палiцэйскаму на плошчы Пiкадзiлi-Сэркус (Лондан). Вандроўка не зрабiла яму нiякай шкоды, i ён меў такi выгляд, нiбы падарожнiчаў у зачыненай кабiне, куды не даходзiлi нi вецер, нi святло. Сведкi пачатку падарожжа расказвалi, што жабрак знiк з вачэй, як толькi адарваўся ад зямлi. Такiя "падарожжы" часам працягвалiся некалькi тыдняў. Цяпер iх лiчылi даволi камiчнымi, бо ведалi, што яны не з'яўляюцца небяспечнымi.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]