Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
8 из 28
Здавалася, што самая багатая фантазiя кiруе нябачнай рукой. Аднойчы маленькая дзяўчынка з Данвера (Каларада, ЗША) апынулася сярод расейскай раўнiны. А зубны ўрач з Сарагосы (Гiшпанiя) аказаўся ў Стакгольме. Найболей гаварылi пра падарожжа месьё Марка Лефо - ганаровага старшынi французскага Сената, якi ўзляцеў у Люксембургскiм садзе (Парыж) i быў дастаўлены на бераг возера Антарыо (Канада). Ён скарыстаў гэта, каб зрабiць падарожжа па Канадзе. Калi ён вярнуўся на радзiму, яго з трыумфам сустрэлi на вакзале Буа-дэ-Булонь. Магчыма, гэтая мiжвольная рэклама шмат паспрыяла таму, што яго ў 1956 годзе выбралi прэзiдэнтам Рэспублiкi.
Заўважылi, што адзенне ўсiх "падарожнiкаў" пасля прызямлення было ў плямах ад нейкай чырванаватай вадкасцi. Гэта, бадай, было адзiнай нязручнасцю ўвогуле бяскрыўдных прыгод. Праз 2 месяцы падарожжы спынiлiся, каб даць месца новым, яшчэ больш загадкавым падзеям. Пачатак iм паклаў эпiзод, якому далi назву "дзве сям'i".
ПРЫГОДЫ ДЗВЮХ СЕМ'ЯЎ
Першая сям'я - маладая французская пара - жыла ў невялiкiм доме ў гарадку Нэi-сюр-Сэн, паблiзу Парыжа. Жак Мартэн, муж, эрудыт, аўтар дысертацыi аб жыццi вядомага французскага пiсьменнiка i дыпламата Поля Марана, чалавек спартыўнага складу, - працаваў у лiцэi Пастэра. Жак меў чацвёра дзяцей. 3 лiпеня апоўначы мадам Мартэн толькi паспела заснуць, як пачула той свiст, пра якi мы ўжо расказвалi. Яна адчула лёгкi штуршок, i ёй падалося, нiбы яна з вялiкай хуткасцю ўзнiмаецца ў паветра.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|