Жыццё людзей (на белорусском языке)   ::   Моруа Андрэ

Страница: 9 из 28

Расплюшчыўшы вочы, яна здзiвiлася, убачыўшы свой пакой, залiты блакiтным месячным святлом. У пакоi, аднак, не хапала адной сцяны. Потым мадам Мартэн заўважыла, што яна ляжыць на краi ложка, рассечанага папалам, а злева, там, дзе некалькi секунд назад ляжаў яе муж, - бездань, над якой зiхацяць зоркi. У жудасцi яна адкiнулася на той край ложка, якi яшчэ стаяў трывала. Ложак меў толькi 2 ножкi, але не хiстаўся. Гэта здзiвiла i разам трохi супакоiла мадам Мартэн. Потым яна адчула, што больш ужо не падымаецца, а хутка перамяшчаецца па прамой лiнii; урэшце ёй кальнула ў сэрца так, як гэта бывае, калi апускаешся ў лiфце, i яна здагадалася, што пачала знiжацца. Мадам Мартэн уявiла, як яна ўпадзе i насмерць разаб'ецца, i ўжо заплюшчыла вочы, чакаючы фатальнага прызямлення. Аднак усё адбылося iнакш: яна мякка асела на зямлю, паглядзела вакол сябе i нiчога не ўбачыла. У пакоi стаяла цемра. Вось працяг яе расказу:

"Здавалася, бездань зноў зачынiлася. Я паклiкала мужа. Думала толькi, што я выйшла з нейкага кашмару. Я страшэнна хвалявалася. Мне хацелася пра ўсё расказаць мужу. Я працягнула руку, наткнулася на мужчынскае плячо i пачула моцны незнаёмы голас чалавека, якi гаварыў па-ангельску:

- Оh! Dаrling!* Як ты мяне напалохала...

* О! Дарагая! (англ.)

Я рэзка адсунулася i хацела запалiць святло, але нiяк не магла знайсцi выключальнiка.

- Што з табой? - прамовiў незнаёмы.

Ён сам запалiў святло. Мы абое адначасова ўскрыкнулi. Перада мной быў малады ангелец. Бландзiн з невялiкiм кароткiм носам, крыху блiзарукi, ён быў у пiжаме i яшчэ добра не прачнуўся.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]