Жывая вада (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 4

Кожны дзень неба аставалася чыстым, ясным, гарачым. Усходзiла сонца, борзда сушыла расу, што блiшчала ранкам, як слёзы, на лiсцях раслiны. А сухi вецер гуляў над зямлёю, падымаў гарачы пясок, высмоктваў апошнiя сокi з зямлi. Лес, поле, луг з гаротнаю мальбою пазiралi на неба, прасiлi вады прагнаць сваю смагу. Дрэвы глуха шумелi i злiвалi свой шум у адну доўгую, невядомую людзям песню. Жаласна кiвалiся каласы ў полi, то кланялiся зямлi, то падымалiся к небу, нiбы просячы ратунку.

Нiхто не iшоў iм на дапамогу, i яны без пары старэлiся, жоўклi i без жыцця хiсталiся на сухiх сцяблiнках. Трава i кветкi цiхутка шапталi ветру аб сваёй нядолi. Цярплiвыя каменнi i тыя нылi ад жары i лопалiся. Сама зямля зморшчылася, як старушка, пакалолася i плакала. Яе слёзы апошнiмi капелькамi расы выступалi наверх, яе просьба белаватым туманам звiсала над лесам i разнасiлася ветрамi па свеце. Пакутавалi людзi, сумавала зямля i ўсё, што расло i жыло на ёй. Неўзаметку падымалiся к небу iх слёзы, падымалiся не год i не два, а цэлыя вякi, а там недзе сплывалiся ў адно месца. Тыя слёзы, горкiя скаргi, усё гора зямлi - змяшалiся разам i завiслi над ёю страшнаю чорнаю хмараю.

IV

А дзе ж дзелася Жывая Вада?

Яна была пад зямлёю, яна пацiханьку размывала зямлю, прабiвала сабе дарогу на вольны свет. Нiхто гэтага не ведаў. Не ведала i гара, што вiсела над бяздоннiцаю. А Жывая Вада чакала толькi шчаслiвага здарэння, каб скiнуць з сябе цяжар - праклятую гару, што з шчаслiвага кутка зрабiла Мёртвае Поле.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]