Жывая вада (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
4 из 4
I настаў такi час, што пралiтыя слёзы перапоўнiлi неба i палiлiся назад на зямлю. Не ў сiлах было само неба стрымаць тыя слёзы. Самi яны рвалiся туды, дзе радзiлiся патроху, падымалiся ўгору.
Людская жалоба, гора, пакута, усё няшчасце зямлi, што збiралiся тысячамi гадоў, палiлiся цяпер са слязьмi адной хваляй.
Адвечная скарга грымела ў небе страшным голасам грому i калыхала ўсю зямлю; стогны людскiя, якiх нiхто не чуў, блiшчалi маланкамi, а слёзы цяклi халоднымi, чыстымi ручаямi на зямлю i ажыўлялi яе. Вада збiралася ў адну раку i дружна стала напiраць на гару.
Зрушылася гара; моц яе, каменнi градам сыпалiся нанiз. Арлы, каршуны, крумкачы, ястрабы, совы пазляталi з гары, каб запынiць ваду.
Пачула i Жывая Вада, што робiцца над ёю. Сабрала яна ўсе сiлы свае i ўскалыхнула гару, як купiну. Яе падхапiла дажджавая рака. Страшны шум пайшоў па Мёртвым Полi.
Усё жывое дрыжала ад страху i чакала пагiбелi. Але згiнула адна гара. Пяском i дымам развеялася яна па полi.
Гневалася неба, бушавала вада, траслася зямля. Лiлiся рэчкi на кожнай разоры i злiвалiся з Жывой Вадою.
Прайшоў страшны момант, i стала спакойна. Вада ўся злiлася ў старое дно Жывой Вады, i жыццё, затрыманае праз доўгi час гарою, iзноў пайшло сваёю дарогаю, i ажыло Мёртвае Поле.
|< Пред. 1 2 3 4 >|