Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 16 из 41



Блiзу месяцазавiхаўся ён каля раненых, а пасьля Новага году, калi на фронце ўсталяваўся зацiшак, яго й яшчэ двух санiтараў паслалi зьбiраць на абшарах былых баёў трупы забiтых чырвонаармейцаў.

На мейсца прызначэньня ехалi ў кодабу iнтэнданцкага грузавiка, разам з кажухамi i валёнкамi, а прыехаўшы ў нейкi фiнскi пасёлак, атрымалi па пяць сухароў, кудлатага каня-"мангола" i апэратыўны загад: агледзець навакольны лес, выцягнуць адтуль усiх забiтых - як нашых, так i фiнаў, а выявiўшы сярод трупаў камкора цi палкоўнiка, тэрмiнова паведамiць пра тое камандаваньню.

Там, на ўзьлесьсi, Яўхiм i натыкнуўся на палкоўнiка Хамiцкага i ад тае пары палкоўнiк, а дакладней, ягоны зьнявечаны лiсамi труп прыходзiў у сны, спыняючы на iмгненьне збалелае сэрца.

Зiмовымi ранкамi, калi вочы самi сабою заплюшчваюцца, каб ня бачыць сьвятла, якое цэдзiцца з кухнi, адзiнае, што лагодзiць пагляд, гэта малiнавыя блiскi - адбiткi агню ў печы. Блiскi бягуць па цёмнай столi, дрыжаць i мiтусяцца, не раўнуючы як месячнае сьвятло на неспакойнай вадзе i калi доўга глядзець на тое мiгценьне, губляецца адчуваньне часу i асавелая галава анiяк ня можа ўцямiць: што на дварэ - позьнi вечар, ноч, альбо ранiца.

Гэтым разам, аднак, галава была на дзiва сьветлаю й адбiткi агню, што мiтусiлiся на столi, ня толькi не лагодзiлi зрок, але й выклiкалi лёгкае раздражненьне.

|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]