Зло - не заысёды зло (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
1 из 2
---------------------------------------------
Колас Якуб
Зло - не заўсёды зло (на белорусском языке)
Якуб Колас
Зло - не заўсёды зло
Цэлае лета вiсеў Жолуд на старым дубе.
Невядома, як далей, а пакуль ён быў малы, вялiкага гора зазнаць яму не прыйшлося. Праўда, на яго тады нiхто не зварачаў i ўвагi: як бы яго i на свеце не было. Толькi сонейка, выглянуўшы з-за лесу, узiралася ў яго i пеставала сваiм цяплом, бы тая мацi.
А калi, бывала, яно прыпякала надта горача - любоў часта пераходзiць свае гранiцы - маленькi Жалудок хаваўся ў цяньку густых лiстоў, як пан пад парасонам, i яму заўсёды было добра.
Так i вiсеў ён, нi для каго не прыметны.
Але ж, урэшце, вiсець яму абрыдла.
Яно такi i праўда: як бы там нi было добра, але калi гэтае дабро цэлы век астаецца без усякай змены, то яно лёгка перастае быць дабром. Гэтак было i з Жолудам: захацелася яму другога жыцця, так i цягнула яго саскочыць з галiны i пакачацца на мяккай зямлi. Не раз ён ужо парываўся зрабiць гэта.
Сказаўшы праўду, трохi Вецер у гэтым вiнаваты. Бывала, чуць толькi ўзыдзе сонца, гэты жартаўнiк i штукар Вецер зараз i падкрадзецца, але так, каб не чуў стары дуб, i пачне баламуцiць дубовых сынкоў. Што казаў Жолуд - не ведаю.
Болей смелы Вецер гаварыў грамчэй, i вось што раз шаптаў ён Жолуду:
- Дурны ты! я пражыў на свеце болей вякоў, як лiстоў на гэтым дубе, i кажу табе: раз у цябе ёсць сiла, ты заўсёды знойдзеш спосаб жыць на свеце, праб'еш сабе дарогу - што жывое, жывым i застанецца.
|< 1 2 След. >|