Зло - не заысёды зло (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 2



А стары дуб тым часам гаварыў так:

- Сынок! патрывай яшчэ трошкi, падрасцi, уздужай. О! ты яшчэ не ведаеш, як цяжка жыць на свеце. Паслухай мяне, старога.

Ведама, бацька. Шкада яму сына.

- Не пускае бацька, - цiхенька шаптаў Жолуд на намову Ветру.

I трэба ж было, каб гэту гутарку прачула свiння! Раз, ужо зусiм пад восень, Жолуд убачыў, як пад дуб, рохкаючы, трушком падбягала лапавухая асоба.

Углядзеўшыся добра, Жолуд абамлеў: на зямлi ляжала шмат такiх жа, як i ён, жалудоў, а свiння хрумстала iх без усякай лiтасцi. На тое ж яна i свiння.

З вялiкага страху бедны Жолуд задрыжэў, вылузаўся з мiсачкi i ўпаў на зямлю ў двух кроках ад свiннi! Але ўпаў ён якраз у тую ямiну, што вырыла свiння сваiм доўгiм лычам.

I вось што выйшла: свiння хацела паесцi жалуды i памагла вырасцi аднаму Жолуду, вырыўшы яму пасцельку. Жолуд на другi год прарос i стаў дубком, а свiнню людзi закалолi, i яна стала мясам.

|< Пред. 1 2 >|

Java книги

Контакты: [email protected]