Знак (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
1 из 7
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги
Знак (на белорусском языке)
Гi дэ Мапасан
Знак
Пераклад: Сяргей Шупа
Маркiза дэ Рэндон яшчэ спала ў сваiм прыцемненым i напарфумаваным пакоi, у сваiм нiзкiм i мяккiм ложку, у бялiзне з лёгкага батысту, тонкага, як карункi, пяшчотнага, як пацалунак. Яна спала адна спакойным, глыбокiм i шчаслiвым сном разведзенай жанчыны.
Яе абудзiлi гучныя галасы, што даносiлiся з маленькага блакiтнага салона. Яна пазнала сваю дарагую сяброўку, баранесу дэ Гранжры, якая, хочучы ўвайсцi, спрачалася з пакаёўкай, што баранiла дзверы сваёй гаспадынi.
Тады маркiза паднялася, адсунула засаўку, павярнула ключ, падняла парцьеру i высунула сваю галоўку, схаваную пад воблачкам бялявых валасоў.
- Што ў цябе здарылася, - спыталася яна, - што ты прыйшла гэтак рана? Яшчэ не прабiла нават дзевятая.
Баранеса, бледная, знерваваная, уся ў лiхаманцы, адказала:
- Мне трэба з табой пагаварыць. Са мной здарылася страшная рэч.
- Уваходзь, дарагая.
Баранеса ўвайшла, яны пацалавалiся, i маркiза зноў скочыла ў ложак. Пакаёўка тым часам расчынiла вокны, i пакой напоўнiўся святлом i свежым паветрам. Калi пакаёўка выйшла, панi дэ Рэндон сказала:
- Ну, расказвай.
Панi дэ Гранжры пачала плакаць, льючы светлыя слёзы, што робяць жанчыну прывабнай, i стала расказваць, не выцiраючы вачэй, каб яны не пачырванелi.
- О, дарагая, гэта жахлiва, жахлiва тое, што са мной адбылося.
|< 1 2 3 4 5 След. >|