Знак (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 7
Усю ноч я не спала, нi хвiлiнкi, чуеш, нi хвiлiнкi. Во, паслухай, як б'ецца сэрца.
I, узяўшы сяброўчыну руку, яна паклала яе сабе на грудзi, на гэтую круглую i шчыльную абалонку жаночага сэрца, якой часта бывае досыць мужчынам i якая часта не дае iм шукаць чаго-небудзь пад ёю. Сэрца сапраўды моцна бiлася.
Яна казала далей:
- Гэта здарылася ўдзень... недзе а чацвёртай гадзiне... цi а палове пятай, не ведаю пэўна. Ты добра ведаеш маю кватэру; ты ведаеш, што мой маленькi салон, дзе я заўсёды сяджу, выходзiць вокнамi на вулiцу Сэн-Лязар. Ты ведаеш, што я маю звычку сядзець каля акна i разглядаць людзей, што праходзяць вулiцай. Гэты прывакзальны квартал такi вясёлы, такi ажыўлены... Карацей кажучы, я люблю так сядзець! Дык вось, учора я сядзела на нiзенькiм крэсле, што я загадала паставiць перад акном. Яно было расчыненае, гэтае акно, i я нi пра што не думала, я дыхала блакiтным паветрам. Ты памятаеш, якая ўчора стаяла пагода!
I раптам я заўважаю, што на тым баку вулiцы нейкая жанчына ў чырвоным таксама глядзiць у акно. А я была ў бэзавым, ты ведаеш мой бэзавы гарнiтур. Я не ведала гэтай жанчыны, гэта новая наймальнiца, што жыве там толькi месяц, а як увесь гэты месяц лiў дождж, дык я яе не надта бачыла. Але я адразу заўважыла, што гэта была распуснiца. Спачатку мне зрабiлася агiдна i непрыемна, што яна, гэтак як i я, стаiць каля акна. А пасля, паволi, яна мяне зацiкавiла. Абапёршыся локцямi на падваконнiк, яна сачыла за мужчынамi, i мужчыны таксама на яе глядзелi, усе цi амаль усе.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|