Знак (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 7
Здавалася, што iх нехта папярэджвае, калi яны падыходзяць да дома, што яны чуюць яе, як сабака чуе дзiчыну, бо яны раптам паднiмалi галаву i абменьвалiся з ёй хуткiм змоўнiцкiм позiркам. Яе позiрк пытаўся: "Цi не зойдзеш? "
Iх позiрк адказваў: "Няма часу", цi "Iншым разам", цi "Няма грошай", цi "Згiнь, паскуднiца!" Апошнюю фразу казалi вочы салiдных бацькоў.
Ты сабе не ўяўляеш, як цiкава было сачыць за яе гульнёй, цi, хутчэй, за яе працай.
Час ад часу яна раптоўна зачыняла акно, i я бачыла, як чарговы пан заходзiў у браму. Яна лавiла iх, як рыбак печкуроў. Тады я глядзела на гадзiннiк. Яны заставалiся ў яе ад дванаццацi да дваццацi хвiлiн i нiколi болей. Папраўдзе, гэтая павучыха ўрэшце мяне захапiла. Дый яна была зусiм не брыдкая.
Я пыталася ў сябе: "Што ж яна робiць, што яе так добра i так хутка разумеюць? Цi дадае яна да позiрку нейкi знак галавой цi рух рукой?"
Я ўзяла тэатральны бiнокль, каб разгадаць яе сакрэт. О, усё было вельмi проста: спачатку яна падмiргвала, пасля ўсмiхалася i амаль незаўважна кiвала галавой, што значыла: "Вы зойдзеце?" Гэты рух быў такi лёгкi, такi прыхаваны, што вымагаў сапраўды шмат элегантнасцi.
I я падумала: "А цi атрымалася б у мяне гэтак жа смела i элегантна кiўнуць?"
Я пайшла паспрабаваць перад люстэркам. Дарагая, у мяне атрымалася яшчэ лепш, чым у яе, намнога лепш! Я вельмi ўзрадавалася i вярнулася да акна.
Цяпер да яе больш нiхто не заходзiў, зусiм нiхто. Напраўду, ёй не шанцавала.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|