Знак (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
5 из 7
Я гляджу на яго, ён намяне. Я ўсмiхаюся, ён таксама. Я кiваю. О, ледзь прыкметна. Ён кiвае ў адказ i заходзiць! Дарагая мая, ён заходзiць праз галоўную браму!
Ты сабе не ўяўляеш, што я ў гэты момант адчувала! Я думала, што звар'яцею. О, як я баялася. Уявi сабе, ён пачне гаварыць са слугамi! З Жазэфам, якi так адданы майму мужу! Жазэф напэўна падумае, што я даўно ведаю гэтага пана.
Што рабiць, скажы, што рабiць? Ён хутка пазвонiць, зараз, праз момант. Што рабiць, скажы? Я падумала, што лепей за ўсё выбегчы яму насустрач, сказаць яму, што ён памылiўся, прасiць яго, каб ён пайшоў адсюль. Ён пашкадаваў бы жанчыну, бедную жанчыну. I я кiдаюся да дзвярэй i адчыняю iх у той момант, калi ён збiраўся пазванiць.
Я, ужо зусiм ашалелая, сказала запiнаючыся: "Iдзiце адсюль, пане, iдзiце, вы памыляецеся, я сумленная жанчына, я замужам. Гэта памылка, страшная памылка, я пераблытала вас з адным маiм сябрам, вы вельмi падобныя. Майце лiтасць, пане".
А ён пачынае смяяцца i адказвае: "Здароў, кiска. Я ўсё ведаю. Ты замужам, значыць, гэта будзе каштаваць два луiдоры замест аднаго. Я згодны. Хадзем хутчэй".
I пхае мяне. Увайшоўшы, ён зачыняе за сабой дзверы, цалуе мяне, скаваную жахам, бярэ мяне за талiю i вядзе ў салон, што застаўся незачынены.
Ён пачынае аглядаць усё навокал, як ацэншчык на аўкцыёне. Пасля кажа: "Чорт, а ў цябе тут даволi шыкоўна.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|