Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 10

---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Звер васпана Бэлёма

Пераклад: Нiна Мацяш

Гаўраўскi дылiжанс быў гатовы да ад'езду з Крыкто; усе пасажыры сабралiся ў двары гатэля "Камэрс", якi належаў Маляндэну-сыну, i чакалi, калi iх паклiчуць на пасадку.

Дылiжанс - жоўтая карэта на высокiх, некалi таксама жоўтых, а цяпер амаль шэрых ад бруду колах. Пярэднiя колы былi зусiм невялiчкiя; заднiя, высокiя i вузкiя, падпiралi касабокую буду, пузатую, як чэрава нейкага звера. Тры сiвыя канякi, чые вялiзныя галовы i таўшчэзныя круглыя каленi адразу кiдалiся ў вочы, запрэжаныя "арбалетам" - адзiн конь уперадзе, два астатнiя - галава ў галаву - ззаду, - мусiлi цягнуць гэтую калымагу, у будове i ў выглядзе якой мелася нешта ад страшыдла. Конi, здавалася, паспелi ўжо задрамаць паперадзе дзiвакаватай фуры.

На парозе гатэля, выцiраючы рот рукою, з'явiўся Сезэр Арлавiль, невысокi, пузаты, але спрытны ад пастаяннага навыку ўскарасквацца на козлы, з набарвяненым вятрамi, дажджамi, слотаю ды кiлiшкамi тварам i з прыжмуранымi ад вечнага ветру ды сцюжы вачыма. Каля нерухомых сялян стаялi вялiкiя круглыя корабы з перапуджаным свойскiм птаствам. Сезэр Арлавiль адзiн за адным пабраў корабы i паставiў iх на даху карэты; пасля тамсама асцярожна ўмасцiў карзiны з яйцамi; потым пазакiдаў туды торбы з зернем i iншую дробную паклажу, уверчаную ў хусты, кавалкi палатна або ў паперу.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]