Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 8 из 10

А горачка ж маё!

Канiво не вытрываў:

- Гэта, пэўна, твайму зверу жытло не даспадобы. Але ж мо як-небудзь абвыкне-такi!

Зноў зарагаталi. Канiво прадаўжаў:

- Вось заедзем у кавярню Бурбо, ты дай яму чарачку, дык ён i не варухнецца болей, праўду табе кажу!

Але Бэлёму было ўжо проста не вытрываць. Ён падняў такi лямант, быццам з яго вымотвалi душу. Кюрэ змушаны быў падтрымлiваць яго галаву. Пасажыры папрасiлi Сезэра Арлавiля спынiцца каля першага ж стрэчнага жытла.

Iм аказалася прыдарожная ферма. Бэлёма завялi ў хату i паклалi на кухонны стол, каб яшчэ раз зрабiць прамыванне. Канiво настойлiва раiў змяшаць ваду з гарэлкаю: звер нап'ецца i засне, а мо i ўвогуле аддасць канцы. Але кюрэ выбраў воцат.

На гэты раз сумесь улiвалi па кроплi, каб яна трапiла як мага глыбей, i на некалькi хвiлiн пакiнулi няведама кiм заселены орган у спакоi.

Потым зноў прынеслi тазiк, асiлкi кюрэ i Канiво адным махам перавярнулi Бэлёма на другi бок, а настаўнiк забарабанiў пальцамi па здаровым вуху пацыента, каб з хворага як мага хутчай вылiлася ўся вадкасць.

Нават Сезэр Арлавiль не стрываў, з пугай у руках зайшоў у хату паглядзець на працэдуру.

I раптам на дне ў тазiку ўсе ўбачылi чорненькую, не буйнейшую за насенiнку цыбулi кропачку. Кропачка варушылася. Гэта была блыха! Пасыпалiся ўражаныя воклiчы, потым грымнуў смех.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]