Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
9 из 10
Блыха! Ну гэта ж трэба, такая здатненькая, мiленькая блыха! Канiво ляпаў сабе па сцёгнах, Сезэр Арлавiль ляскаў пугай; рогат кюрэ быў падобны на рык асла, смех настаўнiка нагадваў чханне, а кабеты ўсцешана залiвалiся, быццам сакатлiвыя куры.
Бэлём сядзеў на стале i, трымаючы тазiк на калепях, уважлiва i сур'ёзна, з задаволеным абурэннем разглядваў пераможанае стварэнне, якое вiлося ў кроплi вады.
- Вось табе, падлюга! - буркнуў ён i плюнуў у тазiк.
Ашалелы ад смеху фурман усё паўтараў як заведзены:
- Блыха, блыха! Ах ты, чортава блошка! Чортава блошка!
Калi ўсе трохi супакоiлiся, ён гукнуў:
- Ну то што, паехалi? I так процьму часу змарнавалi.
Падарожнiкi, усё яшчэ смеючыся, пакiравалi да экiпажа.
I тут Бэлём, якi падышоў апошнi, заявiў:
- А я не паеду далей, вяртаюся ў Крыкто. Цяпер мне ўжо няма чаго рабiць у Гаўры.
Фурман адказаў:
- Як сабе хочаш, але заплацi за месца!
- Заплачу, але толькi палову, я ж адно палову дарогi праехаў.
- Мусiш заплацiць цалкам, месца ж ты атрымаў да канца.
I распачалася спрэчка, якая неўзабаве ператварылася ў зацятую сварку: Бэлём прысягаў, што ён заплацiць толькi дваццаць су, Сезэр Арлавiль даказваў, што ён мусiць заплацiць усе сорак. Яны стаялi адзiн перад адным i зацята лаялiся.
З дылiжанса вылез Канiво.
- Па-першае, сорак су ты павiнен даць бацюшку, ясна? Па-другое, мусiш даць на чарку ўсiм нам, тваiм спадарожнiкам, - на гэта, думаю, пяцьдзесят пять су будзе даволi. Ну i Сезэру плацi дваццаць су. Ты згодны, Выскаляка?
Фурман, усцешаны, што Бэлём раскашэлiцца аж на тры франкi семдзесят пяць су, адказаў:
- Згода.
- Тады плацi.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|