Genius loci (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 20 из 45

З яе вакна адкрываўся вiд на далёкiя горы, а на сцяне вiсела захопленае ў эмiграцыю авальнае, уштукаванае ў плеценую з лазы асаду люстра, перад якiм аднойчы, яшчэ да ад'езду ў Аўстралiю, мы любiлiся, стоячы ў сонечных промнях, i раптам, на краi той хвiлi, калi целы падпарадкоўваюцца ўжо не розуму, а толькi самiм сабе, мне здалося, што на падлозе знiклi нашы ценi, а значыць, i самi целы...

"Давай я буду жонкаю Скарыны, а ты - вiленскiм бурмiстрам i паспрабуеш мяне спакусiць", - прапаноўвала ты альбо пагаджалася на ролю цiхмянае манашкi, якая даглядае ў патайным пакоi кляштарнага шпiталя параненага паўстанца.

Але такiя гульнi напраўду вымагалi не столiка ў кавярнi, а патайных пакояў, i мы пераключалiся на iнквiзiцыю. Распрацоўваўся сюжэт, калi я кахаў цябе, а ты адказала ўзаемнасцю iншаму i я, аслеплены рэўнасцю, страчыў данос, што ты кахаешся з д'яблам, якi з'яўляецца да цябе ў спачывальню, набываючы аблiчча чорнага ката з хвастом, што можа тройчы абкруцiць цябе вакол талii. Ты чытала "Молат ведзьмаў", а таму даволi ўпэўнена пачувалася ў ролi падследнай, калi на допыце я змушаў цябе даць падрабязнае апiсанне вядзьмарскага шабасу.

Вiдаць, ты заявiш пратэст супроць таго, што я зноў адступаю ад пратакола, ды я ўсё ж успомню "Тытанiк". Гэтую гульню мы вынайшлi, пагартаўшы ў скульптара Колi замежны альбом з малюнкамi i фотаздымкамi славутага параплава, ягоных пасажыраў, кают, палубаў i рэстаранаў. Гульню, у якую мы гулялi ў нашай каюце, i толькi потым падымалiся на палубу кавярнi, дзе панаваў спако

Не буду спрачацца, iдэя належала табе, i я прыняў яе адразу - ты яшчэ не паспела пакiнуць у попелцы першы, патушаны з тваёй нязменнай дзiцячай стараннасцю недакурак.

|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]