Genius loci (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница:
24 из 45
А на чарзе стаяў блок iнтымнае iнфармацыi: як сустракаюць яе вусны пацалунак каханка, што ўмеюць рабiць самi, што такое для яе вернасць...
Прычым хачу табе сказаць: у маёй даведзенай да аўтаматызму гульнi нiколi не ўзнiкала неаднаразова апiсаных сiтуацыяў, калi пасля некалькiх слоў i поглядаў прыходзiць упэўненасць, што выпадковы вiзавi створаны не для каго-небудзь, а для вас; а потым - станцыя, прыпынак, i ён цi яна назаўсёды выходзяць, пакiдаючы ў душы трагiчнае адчуванне незваротнасцi iмгнення. Паўтараю, са мною (можа, таму, што я кiраваўся правiлам не заводзiць з "паддоследнымi" нiякiх размоў) нiчога падобнага, у тым лiку i ў той травеньскi надвячорак, не здаралася.
Тады здарылася iншае.
Блукаючы па душным тралейбусе, мой позiрк, як зазвычай сам сабою, адшукаў найбольш цiкавую яму iстоту. Пазней я падзялiўся з табой першым уражаннем: гiшпанка. Вочы колеру пераспелае вiшнi вiнаватыя тут былi не болей за густы роўны загар злёгку кiрпатага твару ў абладзе доўгiх, чорных з сiняю iскрынкаю валасоў. Колькi наступных хвiлiнаў я акрэслiў бы як суцэльнае здзiўленне. Бездакорна наладжаны механiзм гульнi ўпершыню даў збой: фантазiя мела адволi падстаў страпянуцца i раскрыць крылы, але паводзiла сябе падазрона абыякава.
Ты ведаеш, я не належу да празмерна сарамяжлiвых, i, магчыма, памятаеш, што было далей. Каля цырка ты сабралася выходзiць, а мне ўдалося вышмыгнуць першым i падаць табе руку.
|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|