Genius loci (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 30 из 45



Лесбiянак мы сустракалi ў свой кожны прыход, з чаго вынiкала, што гэтыя бландзiнкi - танклявая, знервовым артыстычным тварам, у якiм падтэксту было болей, чым самога тэксту, i крышачку паўнейшая, з выдатна прамаляванай постаццю i шырока расплюшчанымi даверлiвымi шэрымi вачыма - бывалi ў кавярнi ледзьве не штодня. Нас вабiў iхнi загадкавы свет, аб якiм дазвалялi адно здагадвацца скупыя вонкавыя праявы: пераплеценыя на стальнiцы пальцы; раптоўныя, па-птушынаму лёгкiя пацалункi, якiмi танклявая зрэдзьчас адорвала сяброўку; тонкiя залатыя пярсцёнкi, якiя абедзьве насiлi на правай руцэ.

Алкаголь уздзейнiчаў на iх па-рознаму. Танклявая пачынала безупынна смалiць цыгарэты, яе твар змрачнеў, i на яго клаўся цень драпежлiвасцi. Аднаго разу яна спалатнела, нiбыта з яе выпусцiлi палову крывi, i, задыхаючыся, кiнула каханцы колькi фразаў, а потым так упiлася ёй вострымi малiнавымi пазногцiкамi ў тыльны бок далонi, што шэравокая гучна ўскрыкнула ад болю. Мы вырашылi, што назiраем сцэну рэўнасцi, i, не абмяжоўваючыся канстатацыяй, паспрабавалi ўнiкнуць у сiтуацыю глыбей. Памятаеш, нас займала пытанне: здатныя лесбiянкi раўнаваць да мужчын цi гэта ў iх сiстэме каштоўнасцяў нявартая ўвагi драбнiца накшталт дожджычку за вакном?

Скульптар-керамiст Коля не паспеў набраць той сумы балаў, якая дала б яму права перайсцi ў разрад заўсёднiкаў. Ягоная рэдкая для трыццацi з гакам гадоў светлая бародка над жураўлiнай шыяй, дзе матляўся вузел нясвежай стракатай касынкi, аздобiла iнтэр'ер кавярнi ўсяго двойчы.

У свой другi вiзiт Коля запрасiў нас на гасцiны.

|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]