Для добавления закладки необходимо войти на сайт или пройти простую регистрацию.

Беларуска-расейски слоыник для школьникаы   ::   Булыка Александр

Страница: 1 из 292

---------------------------------------------

Булыка Александр

Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў



Аўтар-укладальнiк Аляксандар Булыка

Беларуска-расейскi слоўнiк

для школьнiкаў

Прадмова

Гэты беларуска-расейскi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на расейскую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць вучэбным дапаможнiкам, пры яго ўкладаннi ўлiчана моўная практыка вучняў.

Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з расейскiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены абласныя словы, што атрымалi пашырэнне ў мастацкай лiтаратуры, i найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i неалагiзмы.

Беларускiя загаловачныя словы размешчаны ў слоўнiку ў алфавiтным парадку i надрукаваны тлустымi (чорнымi) лiтарамi. Яны даюцца ў пачатковай форме: назоўнiкi ў назоўным склоне адзiночнага лiку (за выключэннем слоў, якiя ўжываюцца толькi ў множным лiку), прыметнiкi ў назоўным склоне адзiночнага лiку мужчынскага роду, дзеясловы ў неазначальнай форме.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]