Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
15 из 39
Выбары дэпутатаў i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады народам, з'яўляюцца ўсеагульнымi: права выбiраць маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi 18 гадоў.
У выбарах не ўдзельнiчаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымi, асобы, якiя ўтрымлiваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волi. У галасаваннi не прымаюць удзелу асобы, у адносiнах да якiх у парадку, устаноўленым крымiнальна-працэсуальным заканадаўствам, выбрана мера стрымання - утрыманне пад вартай. Любое прамое або ўскоснае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян у iншых выпадках з'яўляецца недапушчальным i караецца згодна з законам.
Артыкул 65. Узроставы цэнз дэпутатаў i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады, вызначаецца адпаведнымi законамi, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй.
Артыкул 66. Выбары з'яўляюцца свабоднымi: выбаршчык асабiста вырашае, цi ўдзельнiчаць яму ў выбарах i за каго галасаваць.
Падрыхтоўка i правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта i галосна.
Артыкул 67. Выбары з'яўляюцца роўнымi: выбаршчыкi маюць роўную колькасць галасоў.
Колькасць выбаршчыкаў у кожнай выбарчай акрузе павiнна быць прыкладна роўнай.
Кандыдаты, якiя выбiраюцца на дзяржаўныя пасады народам, удзельнiчаюць у выбарах на роўных падставах.
Артыкул 68. Выбары з'яўляюцца прамымi: дэпутаты выбiраюцца грамадзянамi непасрэдна.
Артыкул 69. Галасаванне на выбарах з'яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у ходзе галасавання забараняецца.
Артыкул 70. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскiм аб'яднанням, працоўным калектывам i грамадзянам у адпаведнасцi з законам.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|