Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
3 из 39
Дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай i судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адзiн аднаго.
Артыкул 7. Дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы звязаны правам, дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю законаў.
Прававыя акты або iх асобныя палажэннi, прызнаныя ва ўстаноўленым законам парадку супярэчнымi з палажэннямi Канстытуцыi, не маюць юрыдычнай сiлы.
Нарматыўныя акты дзяржаўных органаў публiкуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным законам спосабам.
Артыкул 8. Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства.
Не дапускаецца заключэнне мiжнародных дагавораў, якiя супярэчаць Канстытуцыi.
Артыкул 9. Тэрыторыя Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца натуральнай умовай iснавання i прасторавай мяжой самавызначэння народа, асновай яго дабрабыту i суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь.
Тэрыторыя Беларусi адзiная i неадчужальная.
Тэрыторыя падзяляецца на вобласцi, раёны, гарады i iншыя адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел дзяржавы вызначаецца законам.
Артыкул 10. Грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь гарантуецца абарона i заступнiцтва дзяржавы як на тэрыторыi Беларусi, так i за яе межамi.
Нiхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублiкi Беларусь або права змянiць грамадзянства.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|