Страница:
55 из 131
«Мой ты до'бранькі, мой ты галубок, пачакай[ 8 ] хаця, паколь я дагару, а после сабе з’ясі». – «Добра»[ 9 ], – кажа воўк і пашоў пад воз і там лёг. Чалавек той гаре і плаче, аж прыходзіць ліска. «Чаго ты плачеш, чалавече?» – кажа яму ліска. «Я плачу таго, што прышоў да мяне воўк і хоче валы' з’есці». – «Ну, калі дасі мне мех курей, то праганю воўка». – «Добра», – кажа гаспадар. Ліска пабегла на гару і крычыць: «Тру-ру-ру-ру! малады князь палюе[ 10 ]. Што у цябе, чалавече, пад возам ляжыць?» Чалавек адказвае: «Калода, пане, калода!» – «Каб калода была, то на возе ляжала бы».
Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз и зачаў гараць. І зноў[ 11 ] тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» – «Калода, пане!» – адказаў мужык. «Каб калода была, то увязана была бы». Воўк ізноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца[ 12 ] не смог.
Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і так са'мо[ 13 ] крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» Мужык таксама адказвае: «Калода, пане!» – «Каб калода была, то сакера[ 14 ] ўрублена ў нёй была бы». Воўк, пачуўшы гэтыя сло'ва, зачаў прасіць чалавека, каб гдзе сакеру прычэпіў[ 15 ], каб яна стырчала[ 16 ]. Чалавек, узяўшы сакеру, прышоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў на смерць.
|< Пред. 53 54 55 56 57 След. >|