Народные русские сказки. Том 1   ::   Афанасьев Александр Николаевич

Страница: 56 из 131



А лісіца, ўбачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа: «Я цябе абараніла ад воўка; прынесі ж мяне мех курей». – «Добра!» – кажа чалавек дый, ўзяўшы таго забітага воўка, пашоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, ўлажыў ў мяшок заместа курей двух сабак Серку і Берку і пашоў ў поле да ліскі, гдзе яна яго чакала[ 17 ]. Прышоўшы туда, ён палажыў мяшок на землю і кажа да ліскі: «Ты разкарачсе добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпущу». Ліска разкарачалася, як той чалавек казаў, і чакае, паколь ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тые сабаки як зачнуць рваць ліску.

Ліска ледва вырабіласе[ 18 ] ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй: «Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?» – «Мы думалі, – кажуць вочі, – каб як прэндзей[ 19 ] уцячі[ 20 ] да норкі». – «А вы, лапкі?» – «І мы тое самое думалі». – «А ты, хвасціще-дурніще, што думаў?» – «Я думаў, каб як найпрэндзей цябе злавілі і задушылі». – «Ах ты, хвасціще! Аддам цябе сабакам!» Дый вылязла з норкі: «На, – кажа, – Серка, Берка! На хвост!» Тые сабакі парвалі ліскі хвост, дый адарвалі. Ліска бяжыць ужо са злосці[ 21 ] да мужыка лаіць[ 22 ] – на што ашукаў[ 23 ].

Бяжыць яна, дак бачыць[ 24 ]: аж штось гудзе[ 25 ]. Падбягае, аж дзюравы збан[ 26 ] з ветрам. «Ах ты, шельма, пане збане! І ты страшыш!» – кажа лісіца, дый ўзяла зачапіла пачапачку[ 27 ] на шыю дый панясла тапіць[ 28 ]. Прыходзіць да рекі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.

|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]