Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
56 из 92
Прайшоў старэйшы брат крыху i бачыць - выходзiць на сьцежку вялiкi мядзьведзь.
Прыцэлiўся паляўнiчы, а мядзьведзь i кажа яму чалавечым голасам:
- Не забiвай мяне, чалавеча! Вазьмi лепш з сабою маё дзiцянё. Прыйдзе час - яно табе ў бядзе дапаможа.
I выходзiць з хмызьняку маленькi калматы мядзьведзiк.
Згадзiўся паляўнiчы й далей пайшоў, а мядзьведзiк зь львянём сьледам за iм бягуць.
Прайшоў крыху, а перад iм на сьцежцы вялiзны воўк стаiць. Зубы шчэрыць, вочы агеньчыкамi гараць.
"Ну, гэтага то ўжо застрэлю", - думае паляўнiчы.
А воўк просiцца ў яго:
- Пашкадуй мяне, паляўнiчы! Вазьмi лепш з сабою маё дзiцянё. Яно табе будзе час - у бядзе дапаможа.
I дае ён паляўнiчаму маленькага ваўка.
Iдзе паляўнiчы далей, а за iм трое зьверанят бягуць.
Настраляў паляўнiчы рознай дзiчыны, увечары адпачыць пад хвойкаю сеў. Расклаў агонь, пачаў дзiчыну смажыць.
"Павячэраю, - думае, - тады да братоў вярнуся i рэшту дзiчыны iм занясу".
Раптам зашумелi дрэвы, захiсталi вяршынямi. Сьвiст i грукат па лесе пайшоў.
Глядзiць паляўнiчы - ляцiць празь лес мiж дрэў Баба-Яга. Валасы матляюцца, спаднiца надзiмаецца, сама ў ступе сядзiць, памялом паганяе. Прыляцела й апусьцiлася недалёка каля агню.
- Фу! фу! - кажа. - Нешта вельмi-ж тут смажаным мясам пахне.
А паляўнiчы адрэзаў кавалак мяса ды й падае ёй.
- На, - кажа, - бабка, зьеш.
- Не, хлопча, - адказвае Баба-Яга. - Я да цябе падыйсьцi баюся. Бачыш ты, якiя каля цябе страшныя зьвяры сядзяць.
|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|