Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
72 из 92
Саладзей за лiпавы мёд ад нашых пчол таксама няма нiчога. А шпарчэй за нашага гнядога жарабца нiхто ня зможа бегчы: ён-жа як памчыцца, дык i вецер не дагонiць!
- Праўда, - згадзiўся мужык, - так я i скажу пану.
Назаўтра прыходзяць бедны з багатым да пана.
- Ну, што, адгадалi мае загадкi? - пытаецца пан.
Багаты выйшаў наперад:
- Ды тут i адгадваць няма чаго: няма нiкога i нiчога на сьвеце сыцей за майго рабога парсюка, саладзей - за лiпавы мёд ад маiх пчол i шпарчэй - за майго гнядога жарабца.
- А ты, - пытаецца пан бедняка, - адгадаў?
- Адгадаў, пане: няма нiчога сыцей за зямлю, бо яна ўсiх кормiць; няма нiчога саладзей за сон, бо хоць якое гора, а засьнеш дык i забудзешся; i няма нiчога шпарчэй за людзкiя думкi, бо сам ты яшчэ тут, а думкi ўжо далёка-далёка...
Правiльна адгадаў бядняк! Прышлося пану прысудзiць яму карову.
- Хто гэта цябе навучыў так адказваць на мае загадкi? - пытаецца пан у бедняка.
- Мая дачка-сямiгодка.
Зьдзiвiўся пан: ня можа таго быць, каб такая малая беднякова дачка адгадала яго загадкi! I захацелася яму паглядзець на разумную дзяўчынку. Прыехаў ён аднойчы да бедняка, а той якраз з жонкаю ў полi быў. Сустрэла пана беднякова дачка-сямiгодка.
- Дзяўчына, - пытаецца пан, - да чаго мне коней прывязаць?
Паглядзела дзяўчынка на санi i калёсы, што стаялi на дварэ, i кажа:
- Можаш да зiмы прывязаць, а можаш i да лета.
|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|