--------------------------------------------- Колас Якуб Не ў аднэй толькi нашай душы (на белорусском языке) Якуб Колас Не ў аднэй толькi нашай душы... Не ў аднэй толькi нашай душы Зерне ёсць хараства Аб iм казку складае ў цiшы Колас нiвы, трава. Не ў адным толькi сэрцы людзей Iскра праўды гарыць Аб ёй песню пяе салавей, Аб ёй рэчка журчыць. У той песнi, шырокай, як свет, Чутны ветры i гром. Дык прымi ж ты прывет, Свет бязмежны, мой дом.