Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке)   ::   Хайсмит Патриция

Страница: 14 из 24

Сеўшы ў крэсла, ён некалькi хвiлiн адпачываў, бо сэрца хутка калацiлася i ён неяк адразу адчуў стому ў кожнай мышцы. Ага, гэты раз у яго былi ключы. Цяпер ён мог усё замкнуць, пайсцi дадому i добра адпачыць за ноч, бо трэба ж назаўтра быць у добрай форме, каб уволю пазабавiцца.

Клайв зняў швэдар з мужчынскай фiгуры ў дыяраме, што дэманстравала нейкую сцэну ў драўлянай хацiне. Прыйшлося перавярнуць фiгуру i сцягваць швэдар праз ногi, бо рукi нiяк не згiналiся, швэдар расцягнуўся ў гарлавiне, але iнакш зняць яго было проста немагчыма. Васковая фiгура засталася стаяць з аголенымi рукамi i жыватом, перадам кашулi аказаўся шматок тканiны, падобны на дзiцячы нагруднiк.

Клайв скруцiў у камяк куртку i прайшоўся з ёю па музеi, выцiраючы адбiткi пальцаў усюды, дзе, на яго думку, ён мог дакранацца рукамi. Ён патушыў святло, асцярожна прабраўся да чорнага хода, замкнуў дзверы, зачынiў iх на засаўку i ўжо збiраўся кiнуць ключы ў паштовую скрынку, але яе каля дзвярэй не аказалася, таму ён пакiнуў iх на прыступках. У сплеценай з дроту скрынцы пад смецце ён знайшоў некалькi газет, загарнуў у iх куртку i панёс яе далей, пакуль не знайшоў яшчэ адну скрынку, i схаваў пакунак, уцiснуўшы яго памiж цукерачных абгортак, бляшанак з-пад пiва i iншага смецця.

- Новы швэдар? - спытала мацi ў той вечар.

- Рычы падарыў - на шчасце.

Клайв настолькi стамiўся, што спаў як забiты, не маючы нават моцы пасмяяцца, успомнiўшы, як стары сядзiць на ўнiтазе ў прыбiральнi.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]