Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке) :: Хайсмит Патриция
Страница:
12 из 24
Яны такi i сапраўды былi мёртвыя, i кроў была сапраўдная, а не тая чырвоная фарба, што паказвалi ў "ВАСКОВЫМ МУЗЕI ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО". Клайв запалiў iлюмiнацыю i пайшоў у выставачную залу, каб здзейснiць цiкавую задумку - знайсцi адпаведныя месцы для трох трупаў.
Найбольш удалае месца жанчыне - ванна Марата - тут i сумнявацца не варта. Клайв завагаўся, сцягваючы з яе адзенне, i вырашыў гэтага не рабiць проста таму, што атрымаецца куды смяшней, калi пасадзiць яе ў ванну ў палiто, аздобленым футрам, i капелюшы. Выцягнуўшы з ванны фiгуру Марата, Клайв зарагатаў. Ён думаў убачыць палкi замест ног, а памiж iмi пустое месца, бо вышэй ванны была вiдаць толькi палова тулава, але ў Марата наогул не аказалася ног i яго васковы торс заканчваўся крыху нiжэй пояса азызлай куксай, i каб фiгура не кулялася, яе прымацавалi да драўлянай падстаўкi. Клайв занёс гэта недарэчнае збудаванне з воску ў пакой для пераапранання i паставiў пасярод стала. Потым зацягнуў жанчыну - а яна была цяжкая - у дыяраму забойства Марата i запiхнуў яе ў ванну. Па дарозе звалiўся капялюш. Клайв зноў напнуў яго на галаву жанчыны, крыху нахiлiўшы на адно вока. Разяўлены рот жанчыны быў поўны крывi. Божа ж мой, гэта ж сапраўды была забава!
Ну, а цяпер надышла чарга мужчын. Вiдаць, той, чыю шыю ён пароў нажом, будзе выдатна выглядаць на месцы старога, якi вячэрае васковымi сасiскамi i капустай, таму што дзяўчына за яго спiнай павiнна загнаць яму ў шыю нож. На гэта Клайву спатрэбiлася пятнаццаць хвiлiн.
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|