Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке) :: Хайсмит Патриция
Страница:
17 из 24
Клайв падумаў, што час вымятацца, i таму пацiху працiснуўся бокам праз натоўп людзей, якiя заглядалi ў дзверы, яны, вiдаць, хацелi наведаць музей i мусiлi чакаць, пакуль вернецца бiлецёр.
"Добра, - думаў Клайв. - Усё як мае быць. Нядрэнна. Зусiм нядрэнна".
У той дзень ён не збiраўся iсцi на працу, але раптам падумаў, што будзе разумней зайсцi i папрасiць выхадны. Мiстар Сiманс, як заўсёды, зрабiў кiслую мiну, калi Клайв сказаў, што дрэнна сябе адчувае, але калi Клайв схапiўся за жывот i зрабiў выгляд, што яму млосна, старэнькаму Сiмансу заставалася толькi згадзiцца. Клайв пайшоў з крамы, маючы ў кiшэнi ўсю тую наяўнасць, што ён змог атрымаць - каля дваццацi трох даляраў.
Клайв хацеў куды-небудзь далей ад'ехаць на аўтобусе. Ён падумаў, што можа аказацца пад падазрэннем, калi бiлецёр успомнiць пра яго частыя наведваннi "МУЗЕЯ МАДАМ ЦIБО", асаблiва калi прыгадае, што Клайв быў там напярэдаднi вечарам, але на самай справе гэта мала датычыла жадання праехацца на аўтобусе. Жаданне гэта было прымiтыўнае i, нейкiм чынам, неадольнае. Ён купiў бiлет на рэйс у заходнiм напрамку за восем даляраў з нечым, у адзiн бок. У вынiку каля 7 гадзiн вечара ён апынуўся ў даволi вялiкiм гарадку ў штаце Iндыяна - Клайв не звярнуў увагi на яго назву.
З аўтобуса вылезла некалькi пасажыраў, у тым лiку i Клайв. Яны апынулiся на аўтавакзале, дзе былi кафетэрыi i бар. Клайву карцела прачытаць газету, таму адразу ж ён накiраваўся да кiёска, што тулiўся ля ўваходных дзвярэй.
|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|