Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке)   ::   Хайсмит Патриция

Страница: 18 из 24

Ужо на першых старонках кiдалiся ў вочы буйныя загалоўкi:

ТРАЙНОЕ ЗАБОЙСТВА Ў ВАСКОВЫМ МУЗЕI.

МАСАВАЕ ЗАБОЙСТВА Ў МУЗЕI. ТАЯМНIЧЫ ЗАБОЙЦА НАНОСIЦЬ УДАРЫ.

ТРЫ ТРУПЫ Ў ВАСКОВЫМ МУЗЕI.

Клайву найбольш спадабаўся апошнi падзагаловак. Ён купiў усе тры газеты i спынiўся каля стойкi бара, папiваючы пiва.

"Сёння ранiцай у 9 гадзiн 30 хвiлiн бiлецёр па прозвiшчы Фрэд Дж. Кармадзi i некалькi наведвальнiкаў "ВАСКОВАГА МУЗЕЯ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО" - славутай мясцiны гэтага горада - натыкнулiся на тры сапраўдныя трупы, што былi сярод экспанатаў. Гэта былi забiтыя Мiлдрэд Вiэры, 41 год, Джордж О. Харчлi, 43 год i Рычард К. Макфадэн, 37 год. Усе яны служачыя музея. Абодва мужчыны загiнулi ад моцных удараў i нажавых ран, жанчына - ад удушэння. Палiцыя займаецца на месцы злачынства пошукам ключоў да яго разгадкi. Выказваецца думка, што забойствы адбылiся неўзабаве пасля дзесяцi гадзiн учора вечарам, калi трое служачых збiралiся iсцi дадому. Забойца або забойцы маглi быць сярод апошнiх наведвальнiкаў музея, якiя былi там перад закрыццём у 9 гадзiн 30 хвiлiн. Мяркуецца, што ён цi яны маглi схавацца дзе-небудзь у музеi, пакуль апошнiя наведвальнiкi не выйшлi з музея..."

Клайв быў задаволены. Ён усмiхаўся, папiваючы пiва. Схiлiўшыся над газетамi, ён хацеў тым самым ад усiх адгарадзiцца, каб нiхто iншы ў свеце не змог падзялiць з iм асалоду, але на справе было iнакш. Праз некалькi хвiлiн Клайв устаў i паглядзеў па баках, каб даведацца, цi чытае яшчэ хто-небудзь з мужчын i жанчын, што былi ў бары, тую самую iнфармацыю.

|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]