Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке) :: Хайсмит Патриция
Страница:
22 из 24
Клайв дабраўся з перасадкамi да свайго горада i адразу ж пайшоў да палiцэйскага ўчастка. Яму было цiкава ведаць, што скажуць там. Ён уяўляў, што скажа мацi пасля таго, як ён прызнаецца. Вiдаць, тое самае, што часам гаварыла сваiм сяброўкам, цi тое, што гаварыла палiцэйскаму, калi ў шаснаццаць год ён украў машыну.
- Клайв змянiўся пасля таго, як нас кiнуў яго бацька. Я ведаю, што ў доме павiнен быць мужчына, каб Клайву было на каго раўняцца, з каго браць прыклад. Мне гэта людзi часта гавораць. Гадоў з чатырнаццацi ён пачаў задаваць мне пытаннi: "Усё-такi хто ж я?" альбо "Магу я лiчыць сябе асобай, мама?"
Клайв лёгка ўяўляў, як бы яна выглядала i што б гаварыла ў палiцыi.
- Мне трэба зрабiць важнае прызнанне, - звярнуўся Клайв да палiцэйскага за пярэднiм сталом.
На думку Клайва, да яго слоў той паставiўся груба i з падазронасцю, тым не менш яму сказалi зайсцi ў кабiнет, дзе з iм размаўляў сiвы афiцэр з тлустым тварам. Клайв вылажыў яму ўсю гiсторыю.
- У якой школе, Клайв, ты вучышся?
- Я не хаджу ў школу. Мне васемнаццаць год. - Клайв расказаў палiцэйскаму пра сваю работу ў прадуктовай краме Сiманса.
- Клайв, сапраўды iснуюць прычыны для занепакоенасцi, але не тыя, пра якiя ты зараз расказваеш, - сказаў палiцэйскi.
Клайву сказалi пачакаць у адным з пакояў, куды прыкладна праз паўгадзiны прывялi псiхiятра. Потым мацi. Клайв усё больш i больш губляў цярпенне. Яму не верылi. Гаварылi, што гэта тыповы выпадак iлжэпрызнання з мэтай звярнуць на сябе ўвагу.
|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|