Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке) :: Хайсмит Патриция
Страница:
20 из 24
Па суседству з iм сядзелi два мужчыны - на выгляд тыповыя жыхары Захаду ў сваiх каўбойскiх ботах i даволi зашмальцаваных капелюшах з шырокiмi палямi. "Можа, адзiн з iх шэрыф", падумаў Клайв. Але яны гутарылi, расцягваючы кожнае слова, наконт нейкiх надзелаў зямлi. Яны сядзелi, схiлiўшыся над сваiмi бiфштэксамi i кубкамi з кавай, так блiзка, што адзiн нават дакранаўся локцямi Клайва. Клайв перачытваў газеты, абапёршы iх аб скрынку з папяровымi сурвэткамi.
Аднаму мужчыну спатрэбiлася сурвэтка, i ён перарваў Клайву чытанне, але той усмiхнуўся i спытаў прыязна:
- Вы чыталi пра забойствы ў васковым музеi?
Чалавек, здавалася, спачатку не зразумеў пытання, а потым адказаў:
- Ага, бачыў загалоўкi.
- Нехта забiў трох чалавек, што там працавалi. Зiрнiце.
У адной газеце была фатаграфiя, але яна не вельмi падабалася Клайву, бо трупы на ёй былi складзены ў рад. Яму больш спадабаўся б здымак Мiлдрэд у ванне.
- Так, - адгукнуўся жыхар Захаду, адсоўваючыся ад Клайва, нiбы той нечым яму не спадабаўся.
- Трупы былi размешчаны сярод экспанатаў. Як васковыя фiгуры. Тут пра гэта напiсана, вось толькi здымкаў няма, - працягваў Клайв.
- Вось як, - адгукнуўся жыхар Захаду i зноў пачаў есцi.
Клайва ахапiла пачуццё расчаравання i нават абражанасцi. Ён крыху пачырванеў i зноў утаропiўся ў газету.
|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|