Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 19 из 23

I калi я даведаўся, што хутка прыйдзе мiсiянер,я зразумеў, што павiнен рабiць. У той дзень, падобны да iншых, такi сама сляпучы дзень, якi доўжыўся цэлую вечнасць, адвячоркам на грэбенi лагчыны раптам узнiк вартавы, ён бег, i колькi хвiлiн пазней мяне зацягнулi ў дом фетыша, зачынiлi за мною дзверы. Са мною застаўся адзiн, ён прымусiў мяне ляжаць, на зямлi, у сутоннi, пагражаючы востраю шабляй, падобнай на крыж, доўга была цiшыня, i потым, нарэшце, нейкi нязвыклы шум напоўнiў заўсёды маўклiвы горад, то былi галасы, якiя я доўга не мог распазнаць, бо яны гаварылi маёю мовай, i як толькi яны прагучалi, лязо апусцiлася мне да вачэй, i мой вартавы пiльна зiрнуў на мяне ў цiшынi. Два галасы наблiзiлiся да нас, я iх чую дагэтуль, адзiн запытаўся, чаму гэты дом вартуюць i цi не трэба выламаць дзверы, мой лейтэнант, другi адказаў: "Не", адрывiстым голасам, i праз хвiлiну дадаў, што заключаны дагавор, горад згаджаецца прыняць гарнiзон з дваццацi салдат - з умовай, што тыя паставяць свой лагер за гарадскiмi мурамi i абавяжуцца паважаць мясцовыя звычаi. Салдат засмяяўся, яны падаюцца, але афiцэр не разумеў, ва ўсякiм выпадку, яны ўпершыню пагадзiлiся кагосьцi прыняць, каб дагледзець дзяцей, i гэтым чалавекам мусiў стаць гарнiзонны свяшчэннiк. Голас зноў засмяяўся, каб не салдаты, яны б адрэзалi таму свяшчэннiку, ён сам разумее - што. "О! - адказаў афiцэр. - Што вы, не. I дарэчы, айцец Бэфор прыйдзе раней ад гарнiзона, ён будзе тут праз два днi".

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]